27.06.2017 16:58 Эканоміка, Палітыка
Лукашэнка прапаноўвае В'етнаму выкарыстоўваць Беларусь у якасці пляцоўкі для асваення еўрапейскіх рынкаў
Мінск, 27 чэрвеня. Кампаніі В'етнама могуць выкарыстоўваць Беларусь у якасці перспектыўнай пляцоўкі для асваення рынкаў еўрапейскіх краін, заявіў Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня падчас адкрыцця беларуска-в'етнамскага бізнес-форуму.
"Для гэтага ёсць добрыя магчымасці і добрая воля беларускага боку", — падкрэсліў ён.
В'етнамскія кампаніі ў Беларусі, заявіў Лукашэнка, атрымаюць самыя камфортныя ўмовы для працы. "Прыязджайце, вырабляеце і прадавайце прадукцыю не толькі ў Беларусі, але і на агульнай эканамічнай прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэты маштабны рынак і лагістыка з улікам блізкасці Беларусі да Балтыйскага мора робяць праекты ў нас вельмі выгаднымі", — сказаў ён.
"Ёсць магчымасці супрацоўніцтва ў навукаёмістых і высокатэхналагічных сферах. Адразу некалькі перадавых беларускіх прадпрыемстваў, такіх як "Полімайстар", "Фідмаш", "Адані", "Рэгул" і іншыя, разглядаюць магчымасць лакалізацыі зборкі абсталявання ўласнай вытворчасці ў індустрыяльных парках В'етнама, — сказаў Лукашэнка. — Прапрацоўваюцца пытанні стварэння на тэрыторыі вашай краіны беларуска-в'етнамскіх прадпрыемстваў па вытворчасці поліамідаў, медыцынскай тэхнікі, прыбораў у галіне радыяцыйнага кантролю і іншай прадукцыі".
Са свайго боку Беларусь, адзначыў Лукашэнка, разглядае В'етнам як плацдарм для замацавання ў Паўднёва-Усходняй Азіі. "Мы сур'ёзна разглядаем В'етнам як плацдарм для нашага замацавання ў Паўднёва-Усходняй Азіі і сумеснага выхаду з вырабленай прадукцыяй і паслугамі ў краіны АСЕАН", — падкрэсліў ён.
Кіраўнік дзяржавы паведаміў, што Мінскі трактарны завод распрацаваў спецыяльную мадэль трактара для эксплуатацыі ў кліматычных умовах краін Паўднёва-Усходняй Азіі.
Каб дасягнуць больш цеснага ўзаемадзеяння паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і бізнес-асацыяцыямі В'етнама, Лукашэнка прапанаваў падумаць над стварэннем сумеснага дзелавога савета для штодзённай арганізацыйнай і практычнай працы.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі прыблізна 200 чалавек, палова з іх — прадстаўнікі дзелавых колаў В'етнама.