Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/27/909565_909566/
Дата раздрукоўкі: 19.07.2019 04:31
27.06.2017 20:07 Палітыка

Лукашэнка 29—30 чэрвеня зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю

Мінск, 27 чэрвеня. Аляксандр Лукашэнка 29—30 чэрвеня зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю, дзе прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета (ВДС) Саюзнай дзяржавы і чацвёртым Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, на пасяджэнні ВДС плануецца абмеркаваць найважнейшыя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння. Адной з цэнтральных тэм парадку дня з'яўляюцца вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі за 2016 год. Бакі абмяркуюць пытанні нарошчвання супрацоўніцтва ў машынабудаўнічым сектары і аграпрамысловым комплексе.

Плануецца, што на пасяджэнні таксама будзе прааналізавана выкананне праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі, разгледжаны ход выканання прыярытэтных кірункаў і першачарговых задач далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на сярэднетэрміновую перспектыву. У парадак дня ўключаны і іншыя актуальныя пытанні, зазначае прэс-служба.

Чакаецца, што перад пасяджэннем ВДС адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным, на якой бакі абмяркуюць найбольш важныя пытанні ўзаемадзеяння краін як на двухбаковай аснове, так і ў інтэграцыйных фарматах, абмяняюцца думкамі па тэматыцы міжнароднага парадку дня.

На 30 чэрвеня запланаваны сумесны ўдзел кіраўнікоў дзяржаў у пленарным пасяджэнні чацвёртага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі на тэму "Вектары інтэграцыйнага развіцця рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў сферы высокіх тэхналогій, інавацый і інфармацыйнага грамадства".
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН