27.06.2017 20:03 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз
Алена Купчына і Крысцін Мутонен абмеркавалі падрыхтоўку мінскай сесіі ПА АБСЕ
Мінск, 27 чэрвеня. 27 чэрвеня ў Нацыянальным савеце Аўстрыі адбылася сустрэча пасла Беларусі ў Аўстрыйскай Рэспубліцы Алены Купчыной са старшынёй Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ), намеснікам кіраўніка аўстрыйскай дэлегацыі ў ПА АБСЕ, членам аўстрыйскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Крысцін Мутонен.
Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, падчас сустрэчы бакі абмеркавалі падрыхтоўку 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ, якая адбудзецца ў ліпені 2017 года ў Мінску, і арганізацыю візіту Мутонен у Беларусь для ўдзелу ў форуме.
Адбыўся таксама абмен думкамі па шэрагу актуальных пытанняў рэгіянальнага парадку дня і ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам.
Сесія ПА АБСЕ пройдзе ў Мінску з 5 па 9 ліпеня. Плануецца, што ў сесіі прымуць удзел каля 700 дэлегатаў з 57 дзяржаў.