Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/28/909691_12345/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 04:30
28.06.2017 14:49 Грамадства

Расіянін скраў сейф і грошы з офіса мінскай фірмы

Мінск, 28 чэрвеня. Супрацоўнікамі ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з аператыўнікамі Маскоўскага РУУС сталіцы затрыманы 48-гадовы расіянін. Ён выкраў сейф і буйную суму з офіса, размешчанага ў адным са сталічных бізнес-цэнтраў па вуліцы Клары Цэткін.

Як паведамляе ГУУС, падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што затрыманы ўжо раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне маёмасных злачынстваў на тэрыторыі РФ. У мінскім бізнес-цэнтры ён абраў адзін з офісаў, размешчаных на дзявятым паверсе, і пранік у яго, пашкодзіўшы дзвярны замок. У памяшканні мужчына узламаў два буйнагабарытныя сейфы і выкраў іх змесціва — 11.020 долараў ЗША і больш за 34 тысячы рублёў. Яшчэ адзін сейф (невялікага памеру) скінуў уніз праз акно, а затым забраў яго, хаваючыся з месца злачынства. У гэтым сейфе, як выявілася, было 200 рублёў.

У дачыненні да падазронага распачатая крымінальная справа па ч. 4 арт. 205 КК (крадзеж). Санкцыя названай часткі артыкула прадугледжвае адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 12 гадоў.

Выкрадзеныя грашовыя сродкі мужчына патраціў на куплю дарагой машыны.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН