Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/28/909700_700896/
Дата раздрукоўкі: 16.12.2019 09:04
28.06.2017 15:16 Грамадства

Завершанае следства па справе маладога чалавека, які зарэзаў у Салігорску маці

Мінск, 28 чэрвеня. Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінскай вобласці завершанае расследаванне крымінальнай справы аб жорсткім забойстве жыхаркі Салігорска.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК Таццяна Беланог, 49-гадовую жанчыну шукалі калегі. Яна не выйшла на працу і не адказвала на тэлефанаванні. Днём 6 сакавіка ў кватэры ў Салігорску было знойдзенае яе цела з прыкметамі гвалтоўнай смерці.

Падчас далейшай сумеснай працы следчых з супрацоўнікамі крымінальнага вышуку і спецыялістамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз версія аб здзяйсненні забойства жанчыны з асаблівай жорсткасцю адзіным сынам знайшла пацвярджэнне. Месцазнаходжанне падазраванага было аператыўна ўстаноўленае ў Мінску, пасля чаго яго затрымалі.

Ураджэнец Полацка 1989 года нараджэння не меў пастаяннага месца працы, раней быў судзімы за захоўванне наркотыкаў і знаходзіўся на наркалагічным уліку. Мужчына перыядычна жыў у маці ў Салігорску.

Ноччу 4 сакавіка ён без дазволу з кашалька маці ўзяў 90 рублёў і банкаўскую картку, з якой зняў 40 рублёў. Калі пацярпелая даведалася аб крадзяжы, паміж імі адбыўся канфлікт. У выніку сваркі сын нанёс маці мноства нажавых раненняў. Затым зачыніў на ключ уваходныя дзверы і паехаў з горада.

Падчас следства праведзеныя экспертныя даследаванні, у тым ліку комплексная стацыянарная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза, паводле вынікаў якой прызнана, што малады чалавек знаходзіцца ў стане поўнай адсутнасці памяці. Як на момант здзяйснення забойства, так і ў цяперашні час ён пакутуе ад псіхічнага расстройства.

Матэрыялы крымінальнай справы вывучаныя пракурорам і накіраваныя ў суд для прымянення ў дачыненні да затрыманага прымусовых мер бяспекі і лячэння са змяшчэннем яго ў псіхіятрычны стацыянар са строгім назіраннем.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН