Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/29/909844_472589/
Дата раздрукоўкі: 20.06.2019 01:51
29.06.2017 13:52 Эканоміка, Фінансы

Курс еўра дасягнуў 2 рублёў 20 капеек на біржавых таргах

Мінск, 29 чэрвеня. На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 чэрвеня курс еўра працягнуў рост, што абумоўленае ўмацаваннем адзінай еўрапейскай валюты на міжнародных рынках.

На валютным рынку Форэкс пара еўра/долар дасягнула новага гадавога максімуму 1,1431 долара ЗША з-за рынкавых чаканняў узмацнення жорсткасці палітыкі Еўрапейскага цэнтрабанка.

Паводле вынікаў таргоў на БВФБ курс еўра вырас на 0,0101 рубля (0,46%) да 2,2088 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0007 рубля (0,04%) і склаў 1,9336 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0252 рубля (0,78%) і склаў 3,2737 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Нацыянальны банк Беларусі ў курсаўтварэнні выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, а долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які паказвае змешаную дынаміку раніцай чацвярга ва ўмовах росту еўра і зніжэння долара на Форэксе. Пры гэтым падтрымкай рублю выступае нафта, якая даражэе, — марка Brent таргуецца ў плюсе вышэй за 47,5 долара ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 45,60 капейкі, склаўшы 59,0855 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН