Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/29/eu_eu_909802_12345/
Дата раздрукоўкі: 19.10.2019 15:42
29.06.2017 10:33 Грамадства, Беларусь — Eўрасаюз

Урад Беларусі ўхваліў праект пагаднення з ЕС аб фінансаванні стварэння цэнтраў для нелегальных мігрантаў

Мінск, 29 чэрвеня. Урад Беларусі ў якасці асновы для правядзення перагавораў ухваліў праект пагаднення з Еўрасаюзам аб фінансаванні стварэння цэнтраў для ўтрымання нелегальных мігрантаў. Гэта вынікае з апублікаванай 29 чэрвеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале пастановы Саўміна ад 26 чэрвеня № 481.

Міністэрства ўнутраных спраў ўпаўнаважанае на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення. Ведамству дазволена пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару. Таксама МУС упаўнаважанае на падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах ухваленага праекта.

Як паведамлялася, ЕС выдзяляе 7 млн еўра ў рамках праекта "Спрыянне Рэспубліцы Беларусь у вырашэнні пытанняў, звязаных з павелічэннем колькасці нерэгулярных мігрантаў" на арганізацыю цэнтраў іх часовага ўтрымання. Праект рэалізуецца ў 2017—2022 гадах.

Фінансаванне ажыццяўляецца ў межах Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства на падставе адпаведнага фінансавага пагаднення паміж МУС Беларусі, Еўракамісіяй і прадстаўніцтвам Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Беларусі.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН