Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/30/910006_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 19:48
30.06.2017 13:22 Грамадства

Раскрыць забойства бізнесмена з Беразіна Мяцельскага пакуль не атрымліваецца

Мінск, 30 чэрвеня. Раскрыць рэзананснае забойства бізнесмена з Беразіна Сяргея Мяцельскага, учыненае восенню мінулага года, пакуль не ўдаецца. Пра гэта заявіў сёння журналістам старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Насквевіч.

"На жаль, тут пахваліцца няма чым. Пакуль па гэтай справе няма сур'ёзнага прасоўвання. Адпрацоўваецца шэраг версій, створаная следчая група з дасведчаных следчых цэнтральнага апарата, але пакуль нам не ўдалося раскрыць гэтае злачынства. Мы, вядома, працягваем працу па справе", — прыводзіць словы кіраўніка СК сайт Следчага камітэта.

Нагадаем, раніцай 26 верасня на ўскраіне Беразіна падчас тушэння прыпаркаванага легкавога аўтамабіля "Аўдзі" было знойдзенае цела мужчыны — уладальніка машыны, жыхара райцэнтра 1973 года нараджэння, мясцовага бізнесмена Сяргея Мяцельскага. Загінулага называлі адным з самых багатых прадпрымальнікаў Беразіна.

Расследаваннем забойства бізнесмена займаецца галоўнае следчае ўпраўленне СК Беларусі.

Увечары 2 кастрычніка ў праграме "Контуры" тэлеканала ОНТ прагучала інфармацыя пра тое, што ў бізнесмена апошнім часам былі праблемы з фінансамі. Яны паўсталі пасля куплі збанкрутавалага льнозавода.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН