Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/30/910019_456987/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 20:49
30.06.2017 13:52 Эканоміка

Чарговае пасяджэнне беларуска-індыйскай камісіі па супрацоўніцтве ў гандлі пройдзе 3—4 ліпеня ў Нью-Дэлі

Мінск, 30 чэрвеня. Восьмае пасяджэнне беларуска-індыйскай міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне эканомікі, гандлю, прамысловасці, навукі, тэхналогій і культуры пройдзе 3—4 ліпеня ў Нью-Дэлі.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ўзначаліць намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў.

У межах пасяджэння будуць разгледжаныя меры па далейшай інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Індыяй, актывізацыя міжрэгіянальных кантактаў, стварэнне спрыяльных умоў для рэалізацыі сумесных праектаў у сферах, што ўяўляюць узаемную цікавасць.

Запланаванае таксама правядзенне бізнес-форуму з удзелам прадстаўнікоў дзелавых колаў дзвюх краін.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН