Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/30/910043_458967/
Дата раздрукоўкі: 01.10.2020 01:00
30.06.2017 13:35 Грамадства

З-за падазронага прадмета эвакуяваныя наведвальнікі і работнікі парку Чалюскінцаў у Мінску

Мінск, 30 чэрвеня. У сярэдзіне дня 30 чэрвеня эвакуяваныя наведвальнікі і работнікі сталічнага парку Чалюскінцаў.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, эвакуацыя рабілася з-за знойдзенага ў парку прадмета, пакінутага без нагляду. На месцы працуюць спецыялісты.

Падрабязнасцяў пра здарэнне пакуль няма. У сетцы ёсць інфармацыя, што было тэлефанаванне аб мініраванні.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239