Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/30/910049_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 20:28
30.06.2017 13:46 Эканоміка

На Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Маскве заключылі кантракты на 450 млн долараў, паведаміў Мясніковіч

Мінск, 30 чэрвеня. На чацвёртым Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіць у Маскве 29—30 чэрвеня, заключаныя кантракты на 450 млн долараў, паведаміў журналістам 30 чэрвеня старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

"Кантракты носяць глабальны характар", — цытуе кіраўніка Савета Рэспублікі дзяржаўнае агенцтва БелТА. У якасці прыкладу ён прывёў падпісаныя дакументы аб супрацоўніцтве ў галіне шматтанажнай і тонкай хіміі, касмічных тэхналогій.

Паводле яго слоў, праца па падпісанні пагадненняў і кантрактаў працягваецца. Усяго па выніках форуму плануецца падпісаць каля 77 пагадненняў рознага ўзроўню — ад раённага да рэспубліканскага і федэральнага, дадаў Мясніковіч.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН