Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/30/910055_445566/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 20:44
30.06.2017 14:00 Грамадства

ГУУС пацвердзіла інфармацыю наконт тэлефанавання аб мініраванні парку Чалюскінцаў

Мінск, 30 чэрвеня. ГУУС Мінгарвыканкама праясніла сітуацыю з эвакуацыяй наведвальнікаў і работнікаў парку Чалюскінцаў у Мінску днём 30 чэрвеня.

Раней прэс-сакратар ГУУС Аляксандр Ластоўскі паведаміў БелаПАН, што эвакуацыя праводзілася з-за падазронага прадмета, пакінутага без нагляду.

Пазней у "Твітэры" з'явілася паведамленне ГУУС пра тое, што паступіла тэлефанаванне аб мініраванні, на 99,9% інфармацыя ілжывая. "Але тэрыторыя парку вялікая, сапёры будуць працаваць доўга", — гаворыцца ў паведамленні.
Вячаслаў Будкевич, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН