Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/30/910080_258963/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 20:46
30.06.2017 15:50 Палітыка

Лукашэнка — Пуціну: Мы ўсё-такі павінны даказаць усяму свету, што мы самадастатковыя народы, самадастатковыя дзяржавы

Мінск, 30 чэрвеня. Перад пачаткам пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы 30 чэрвеня ў Маскве Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка абмеркавалі ключавыя тэмы двухбаковых адносін і актуальныя міжнародныя праблемы.

"Толькі што мы з Аляксандрам Рыгоравічам узялі ўдзел у Форуме рэгіёнаў — вельмі карыснае мерапрыемства, якое спрыяе ўсталяванню, развіццю прамых кантактаў паміж рэгіёнамі Расіі і Беларусі, абласцямі Беларусі. І тэма была выбраная, сапраўды, вельмі важная, цікавая — інавацыйнае развіццё, лічбавыя тэхналогіі , гэта значыць гэта рэальная спроба зазірнуць у будучыню", — прыводзіць словы Пуціна прэс-служба Крамля.

"Але нам ёсць чым займацца і сёння, у нас вельмі шырокі парадак дня. Мы вельмі рады вас бачыць, для таго каб у спакойным, працоўным рэжыме пагаварыць аб усіх кірунках нашага супрацоўніцтва, — гэта тычыцца эканомікі, гэта тычыцца часткова нашай міжнароднай дзейнасці, узгаднення нашых пазіцый на міжнароднай арэне, гэта тычыцца пытанняў бяспекі. У нас шмат сумесных планаў, сумесных інтарэсаў", — сказаў Пуцін.

"У нас сапраўды вельмі важнае мерапрыемства, добра, што яны сумешчаныя ў Маскве. Добрае атрымалася мерапрыемства, амаль 800 чалавек толькі спецыялістаў, прадстаўнікоў рэгіёнаў прысутнічаюць на форуме. Гэта магчымасць яшчэ раз спецыялістам і кіраўнікам рэгіянальнага ўзроўню, не кажучы ўжо пра нас, абмеркаваць пытанні развіцця, а нам — зверыць гадзіннікі. І ў нас атрымалася добрае мерапрыемства, і настрой добры пасля такога мерапрыемства, калі бачыш, што жыццё ідзе. А жыццё ідзе тады, калі працуюць рэгіёны і калі на месцах людзі варушацца. І сапраўды, яны шмат зрабілі", — адзначыў Лукашэнка.

"Нам трэба будзе яшчэ нямалы шлях прайсці, я казаў пра гэта, і галоўнае для нас — гэта імпартазамяшчэнне. Мы ўсё-такі павінны даказаць усяму свету, што мы самадастатковыя народы, самадастатковыя дзяржавы, і ў гэтым напрамку нямала атрымліваецца. Думаю, што і сёння прынятыя рашэнні на Вышэйшым дзяржсавеце, тыя матэрыялы высокай прапрацоўкі, якія ўнесеныя саюзным Саўмінам, паспрыяюць далейшаму развіццю інтэграцыі нашых дзвюх краін у адзіную Саюзную дзяржаву", — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН