Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/30/eu_eu_910163_910164/
Дата раздрукоўкі: 16.10.2019 03:23
30.06.2017 21:08 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Намеснік міністра замежных спраў Краўчанка прыняў удзел у працоўным ланчы з кіраўнікамі дыпмісій краін — удзельніц Вышаградскай групы, Эстоніі і прадстаўніцтва ЕС

Мінск, 30 чэрвеня. 30 чэрвеня намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка прыняў удзел у працоўным ланчы з кіраўнікамі дыпламатычных місій краін — удзельніц Вышаградскай групы (ВГ), Эстоніі і прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, арганізаваным па ініцыятыве пасольства Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, з улікам завяршэння польскага старшынства ў Вышаградскай групе і яго пераходам да Венгрыі абмеркаваны ўвесь спектр пытанняў бягучага супрацоўніцтва Беларусі з краінамі — удзельніцамі ВГ і Еўрасаюзам, у тым ліку ў кантэксце будучага эстонскага старшынства ў Савеце ЕС.

З улікам бягучага беларускага старшынства ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве (ЦЕІ) у ходзе мерапрыемства асаблівы акцэнт зроблены на магчымасці арганізацыі мерапрыемстваў у фарматах "ВГ — ЦЕІ" і "ВГ — Усходняе партнёрства", а таксама актывізацыі сумеснай праектнай дзейнасці.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН