Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/07/01/910174_445821/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 12:55
01.07.2017 12:10 Эканоміка, Грамадства

1 ліпеня ў ЕАЭС уведзеныя абмежаванні на ўвоз агародніны, садавіны і кветак

Мінск, 1 ліпеня. 1 ліпеня 2017 года набылі моц Адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні, што выстаўляюцца да падкаранціннай прадукцыі і падкаранцінных аб'ектаў у Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС), зацверджаныя рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 30 лістапада 2016 года № 157.

Згодна з патрабаваннямі без суправаджэння фітасанітарных сертыфікатаў можна ўвозіць агародніну (памідоры, агуркі, баклажаны, кабачкі і г. д.), садавіну (яблыкі, грушы, абрыкосы, кавуны, дыні, персікі і г. д.), ягады (клубніцы, маліны, вішня, чарніцы і г. д.), грыбы (уключаючы культываваныя і дзікарослыя), зеляніну (салата, пятрушка, кроп і інш.), арэхі і іншыя тавары расліннага паходжання агульнай вагой не больш за 5 кг, а таксама не больш як тры букеты кветак.

Абмежаванні тычацца тавараў, што перамяшчаюцца цераз мытную мяжу ў ручной паклажы, багажу, які перамяшчаецца з суправаджэннем і без суправаджэння, пасажыраў суднаў, самалётаў, пасажырскіх вагонаў, аўтатранспартных сродкаў, членаў экіпажаў суднаў, самалётаў, падземных брыгад і вадзіцеляў аўтатранспартных сродкаў.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239