Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/07/01/910183_456302/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 23:51
01.07.2017 12:38 Грамадства

У Беларусі спрошчаны парадак забеспячэння тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі

Мінск, 1 ліпеня. 1 ліпеня ў Беларусі спрошчаны парадак забеспячэння тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў III групы і дзяцей, якія не прызнаныя інвалідамі, аднак маюць патрэбу ў такіх сродках.

Указ № 211 "Аб удасканаленні парадку давання дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі" падпісаў 15 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка.

Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта, дакумент скіраваны на "павышэнне ўзроўню сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стварэнне адзінай сістэмы забеспячэння грамадзян тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі".

Указ прадугледжвае, што па атрыманне неабходных сродкаў рэабілітацыі названыя катэгорыі грамадзянаў павінны звяртацца непасрэдна ў Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр.

Дакумент дае магчымасць выкарыстання сацыяльнай дапамогі "не толькі для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузкаў, але і на набыццё іншых неабходных інвалідам I групы і дзецям-інвалідам аналагічных прадметаў гігіены (убіральныя трусікі (прасціны, пялёнкі), уралагічныя пракладкі (укладышы))".

Камісіі па прызначэнні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі надзяляюцца правам прызначэння штомесячнай сацыяльнай дапамогі на перыяд большы за шэсць месяцаў (але не большы за 12 месяцаў) сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, дзе абодва бацькі альбо адзін з бацькоў у няпоўнай сям'і з'яўляюцца інвалідамі I ці II групы, а таксама калі адзін з бацькоў у поўнай сям'і з'яўляецца інвалідам I групы, а другі ажыццяўляе догляд яго.

Калі ёсць падставы меркаваць, што дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога можа быць выкарыстаная не паводле прызначэння альбо бацькі не ажыццяўляюць належны догляд дзяцей, указ замацоўвае магчымасць яе пералічэння на рахункі арганізацый, якія аказваюць неабходныя сям'і паслугі (рамонт жылога памяшкання, пячнога ацяплення, сантэхнічнага, газавага, электрычнага абсталявання, набыццё паліва і інш.).
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239