Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/07/01/910190_201056/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 03:13
01.07.2017 12:15 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка: Беларусам не патрэбныя войны і рэвалюцыі, спекуляцыя на дэмакратыі і правах чалавека

Мінск, 1 ліпеня. Беларусам не патрэбныя ўзрушэнні, войны і рэвалюцыі, спекуляцыя на дэмакратыі і правах чалавека. "У нас ёсць вывераныя часам ідэалы і каштоўнасці, і мы нікому не дазволім навязваць іншае", — гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі з нагоды Дня Незалежнасці.

"Сёння з поўным правам можна сцвярджаць: Беларусь XXI стагоддзя — стабільная дзяржава, якая цвёрда рушыць па шляху самастойнага развіцця. У нашай краіне пануюць мір і парадак. Беларускі народ адзіны, а аб'ядноўвае яго галоўнае — клопат пра ўмацаванне Айчыны і добрасумленная праца дзеля дасягнення гэтай мэты", — адзначаецца ў віншаванні.

"У гісторыі любой нацыі існуюць вехі, якія вызначаюць яе лёс, яе будучыню. 3 ліпеня — гэта дзень нашай славы і гонару, памяці пра мінулае і гонару за цяперашняе. Беларускі народ мужна абараняў сваю Радзіму ад захопнікаў. Праз войны і разруху, праз кроў і слёзы многіх пакаленняў мы ішлі да сваёй незалежнасці. За апошнія гады шмат змянілася: і краіна, і людзі, якія тут жывуць. Нязменным засталося жаданне кожнага з нас жыць у вольнай і мірнай дзяржаве", — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

"Няхай у кожным доме, кожнай сям'і будзе шчасце, здароўе, дабрабыт і дастатак. Росквіту нашай роднай Беларусі!" — пажадаў Лукашэнка.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239