Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/07/01/910201_478596/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 03:29
01.07.2017 14:22 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка возьме ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці

Мінск, 1 ліпеня. Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у мерапрыемствах з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Плануецца, што 1 ліпеня Лукашэнка наведае ўрачысты сход у Палацы Рэспублікі. На мерапрыемства запрошаныя кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, прадстаўнікі грамадскасці, дыпламатычнага корпуса. Там жа адбудзецца святочны канцэрт майстроў мастацтваў "Каб любiць Беларусь".

Традыцыйна цэнтральнай падзеяй святкавання Дня Незалежнасці стане ваенны парад войскаў Мінскага гарнізона, які пачнецца 3 ліпеня а 10-й гадзіне. Лукашэнка ў якасці галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Беларусі прыме парад і выступіць з прамовай. Прамая трансляцыя мерапрыемства будзе весціся па тэлебачанні і радыё.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239