Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/07/02/910230_910231/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 12:07
02.07.2017 12:26 Эканоміка, Грамадства

Лукашэнка: Эканоміка вельмі павольна і асцярожна выходзіць на станоўчую дынаміку

Мінск, 2 ліпеня. Беларуская эканоміка вельмі павольна і асцярожна выходзіць на станоўчую дынаміку, заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 1 ліпеня на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Беларусі.

Жыццё складаецца з узлётаў і падзенняў, адзначыў ён. "Так і ў нас. Два мінулыя гады былі вельмі складанымі — многія гэта адчулі на сабе. Аднак народ праявіў вытрымку і, галоўнае, цярпенне, не паддаўся на пустыя лозунгі і заклікі. Мы, аб'яднаўшы намаганні, кожны на сваім месцы, добрасумленна выконвалі сваю працу. І разам змаглі пераламаць сітуацыю. І гэта дзякуючы таму, што мы — абсалютна зямной народ. Ніхто ніколі нічога не зробіць без неймавернай працы. І толькі той, хто будзе працаваць, зможа застацца наверсе ў гэтым жыцці на гэтай планеце. Нічога іншага, толькі праца, веды, адукацыя", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

"Вынікі апошніх месяцаў паказваюць, што эканоміка краіны вельмі павольна і асцярожна выходзіць на патрэбную для нас станоўчую дынаміку", — заявіў ён.

"Але галоўная наша каштоўнасць — народ, — падкрэсліў Лукашэнка. — Менавіта таму дзяржаўная палітыка падпарадкавана прынцыпу: усё на карысць чалавека. Ніякія балты і гайкі дзяржаве і ўладзе не патрэбныя, калі гэта не будзе працаваць на чалавека. Гэта — кіраўніцтва да дзеяння дня ўсіх органаў улады. Таму што рэспубліка з'яўляецца сапраўды народнай", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239