Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/07/02/910233_910234/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 11:44
02.07.2017 12:51 Палітыка

Лукашэнка: Так, у нас з Расіяй не ўсё заўсёды гладка, але дзе і ў каго ўсё гладка?

Мінск, 2 ліпеня. У адзіночку ў сучасным свеце не выжыць — менавіта таму Беларусь з'яўляецца прыхільнікам міждзяржаўных інтэграцыйных працэсаў, заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 1 ліпеня на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Беларусі.

"Бо мы разумеем: здабыццё надзейных партнёраў і саюзнікаў робіць больш моцнай і ўстойлівай нашу рэальную незалежнасць", — цытуе прэзідэнта яго прэс-служба. Гаворка ідзе пра двухбаковыя адносіны Беларусі і Расіі, патлумачыў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што напярэдадні адбылося пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, на якім былі дэталёва прааналізаваны і разгледжаны найважнейшыя пытанні сучаснай працы і далейшага ўмацавання сувязяў паміж народамі дзвюх краін.

"Так, у нас з нашай брацкай Расіяй не ўсё заўсёды гладка. Але скажыце — дзе і ў каго ўсё гладка? І я ўчора ўжо пасля правядзення ўсіх мерапрыемстваў кіраўніцтву Расіі сказаў, што гэта першае ў гісторыі такое мерапрыемства, дзе мы былі сапраўды братамі, дзе мы вырашылі практычна ўсе пытанні, якія стаялі і заставаліся на парадку дня", — падкрэсліў Лукашэнка.

"Пасля гэтых неймаверных санкцый і націску з усіх бакоў мы нарэшце зразумелі, што трэба разлічваць толькі на сябе. Шчасце нашым народам прынясуць толькі нашы сумесныя намаганні, і больш нічога", — перакананы кіраўнік дзяржавы.

Вельмі дынамічна, адзначыў ён, развіваецца і ўзаемадзеянне з дружалюбнай Кітайскай Народнай Рэспублікай. "І гэта проста дзіўна, проста шчасце, што мы з гэтай найвялікшай імперыяй, якая выходзіць на першае месца ў свеце, усталявалі такія дружалюбныя адносіны. Яны практычна на ўзроўні нашай Расіі", — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў "сур'ёзны прагрэс", які намеціўся ў адносінах Беларусі з ЗША і Еўрасаюзам.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239