Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/07/06/910780_910781/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 14:30
06.07.2017 13:11 Грамадства

"Белавія" і гурт Сяргея Міхалка "Ляпіс 98" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

Мінск, 6 ліпеня. Авіякампанія "Белавія" стала афіцыйным перавозчыкам папулярнага беларускага панк-рок-гурту "Ляпіс 98". Пагадненне аб партнёрстве набыло моц у чэрвені 2017 года, паведамляе прэс-служба авіякампаніі.

"Супрацоўніцтва "Белавія" і знакамітага гурту "Ляпіс 98" будзе садзейнічаць не толькі развіццю двух брэндаў, але і дазволіць аб'яднаць намаганні па прыцягненні ўвагі да Беларусі, таму што і авіякампанія, і музычны калектыў з'яўляюцца аднымі з самых вядомых брэндаў нашай краіны", — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што дзякуючы партнёрству з "Белавія" гурт зможа не толькі пашырыць геаграфію сваіх гастрольных тураў, але таксама знізіць кошт квіткоў на канцэрты на 20%.

"Белавія" будзе прадастаўляць паслугі па арганізацыі пералётаў музыкантаў гуртам Brutto і "Ляпіс 98". У сваю чаргу музыканты будуць аказваць беларускай авіякампаніі рэкламныя паслугі і садзейнічаць прасоўванню брэнда як у роднай краіне, так і за яе межамі.

"Авіякампанія "Белавія" імкнецца аказваць падтрымку сацыяльным і культурным, у тым ліку музычным, праектам, накіраваным на папулярызацыю Беларусі за мяжой. Гурты Brutto і "Ляпіс 98" даўно і трывала з'яўляюцца носьбітамі вобразу сучаснай Беларусі ва ўсім свеце, менавіта таму мы рады гэтаму партнёрству", — адзначыў генеральны дырэктар ААТ "Авіякампанія "Белавія" Анатоль Гусараў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239