Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/07/06/910794_910795/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 15:10
06.07.2017 13:35 Грамадства

Паводле дадзеных следства, у Ваўкавыску быў знойдзены не мёртвы нованароджаны, а выкідыш

Мінск, 6 ліпеня. Сталі вядомыя дэталі здарэння ў Ваўкавыску з выяўленнем нібыта трупа нованароджанага, выкінутага з пятага паверха.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, 5 ліпеня каля 9 гадзін у Ваўкавыску ў двары жылога дома падчас прыбірання тэрыторыі работнікі ЖКГ знайшлі ў поліэтыленавым пакеце цела плода чалавека, пра што паведамілі ў праваахоўныя органы.

Падчас агляду месца здарэння, апытання жыхароў дома следчыя і супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі асобу парадзіхі, якая выкінула плод. Ёй аказалася мясцовая жыхарка 1986 года нараджэння, якая жыве ў кватэры на пятым паверсе і якой спатрэбілася неадкладная шпіталізацыя ва ўстанову аховы здароўя для аказання медыцынскай дапамогі.

Агледзеўшы знойдзены ў двары пакет, эксперты ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці канстатавалі наяўнасць у ім плода (выкідыша), які, паводле папярэдніх высноваў, на гэтым тэрміне развіцця з'яўляецца нежыццяздольным. Для канчатковых высноў пачата правядзенне судова-медыцынскай экспертызы. Акрамя таго, у дачыненні да парадзіхі прызначана акушэрска-гінекалагічная экспертыза, якая дазволіць выявіць прычыну і прыкметы заўчасных родаў.

Пры далейшай праверцы следчыя Ваўкавыскага раённага аддзела СК высветлілі, што парадзіха пражывае ў кватэры з сужыцелем. Факт цяжарнасці не хавала, разам з бацькам дзіцяці жадала яго нараджэння. У момант заўчасных родаў у кватэры знаходзілася адна, не здолела папрасіць дапамогі. Будучы ў шокавым стане, выкінула плод з акна. Для палягчэння боляў ўжыла спіртное.

Па выніках праверкі будзе прынята працэсуальнае рашэнне.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239