Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/07/06/910795_910796/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 14:40
06.07.2017 13:53 Эканоміка, Фінансы, Грамадства

Справу былых топ-менеджараў "Беларусбанка" суд Цэнтральнага раёна Мінска пачне слухаць 19 ліпеня

Мінск, 6 ліпеня. 19 ліпеня суд Цэнтральнага раёна Мінска пачне слухаць крымінальную справу ў дачыненні да былых топ-менеджараў ААТ "Беларусбанк". Пра гэта БелаПАН паведаміла памочнік старшыні Мінскага гарадскога суда Анастасія Шыльвян.

Нагадаем, былому першаму намесніку старшыні праўлення банка Генадзю Гаспадарыку ставіцца ў віну ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 і 3 арт. 430 (атрыманне хабару), ч. 2 і 3 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса.

Былы намеснік дырэктара дэпартамента — начальнік упраўлення касавага абслугоўвання дэпартамента па рабоце з каштоўнасцямі ААТ "АСБ Беларусбанк" абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 430 (атрыманне хабару), ч. 2 арт. 431 (дача хабару), ч. 5 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 (падбухторванне да дачы хабару), ч. 2 і 3 арт. 424 КК.

Паводле інфармацыі КДБ, першы намеснік старшыні праўлення "Беларусбанка" Гаспадарык быў затрыманы 15 чэрвеня мінулага года на месцы злачынства — пры атрыманні хабару ў 14 тыс. долараў ЗША. Тады справа была распачатая па ч. 3 арт. 430 КК.

Генадзь Гаспадарык нарадзіўся ў 1960 годзе. У 1994-м скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. З 1994 па 2002 год працаваў на кіруючых пасадах ва ўстановах ААТ "АСБ Беларусбанк". У 2002—2012 гадах — намеснік старшыні праўлення — начальнік аперацыйнага ўпраўлення, намеснік старшыні праўлення ААТ "АСБ Беларусбанк". З 1 лютага 2012 года — першы намеснік старшыні праўлення. На гэтай пасадзе курыраваў дзейнасць казначэйства, дэпартамента інвестыцый і каштоўных папер, дэпартамента па рабоце з каштоўнасцямі, а таксама кірунак дзейнасці выканаўчага дырэктара банка, які забяспечвае арганізацыю працы па продажы мінарытарнага пакета акцый ААТ "АСБ Беларусбанк". Кіраваў працай камітэта па кіраванні актывамі і пасівамі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239