Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/07/10/911419_123456/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 01:20
10.07.2017 17:31 Палітыка

У Адэсе затрыманы беларус па падазрэнні ў актыўным удзеле ў масавых беспарадках 2 мая 2014 года, якія прывялі да гібелі людзей

Мінск, 10 ліпеня. У Адэсе па падазрэнні ў актыўным удзеле ў масавых беспарадках 2 мая 2014 года, якія прывялі да гібелі людзей, затрыманы 37-гадовы грамадзянін Беларусі, паведамляе УНІАН.

Як паведамілі ў прэс-службе пракуратуры Адэскай вобласці, зламыснік, які хаваўся ад следства пад чужым прозвішчам за межамі Украіны, быў знойдзены і затрыманы на мінулым тыдні ў доме яго сваяка, які пражывае ў Адэсе.

Па хадайніцтве пракуратуры Адэскай вобласці 8 ліпеня Прыморскі раённы суд выбраў для затрыманага меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. У ходзе расследавання ўстаноўлена, што мужчына, хаваючы твар пад маскай-балаклавай і каскай, браў актыўны ўдзел у масавых беспарадках на Грэчаскай плошчы 2 мая 2014 года. Яму прад`яўлена абвінавачанне па частцы 2 артыкула 294 Крымінальнага кодэкса Украіны (масавыя беспарадкі, якія прывялі да гібелі людзей).

Пра тое, што затрыманы з`яўляецца грамадзянінам Беларусі, УНІАН паведаміла інфармаваная крыніца ў Галоўным упраўленні Нацыянальнай паліцыі ў Адэскай вобласці.

2 мая 2014 года ў Адэсе ў выніку масавых беспарадкаў з удзелам прарасійскіх і праўкраінскіх актывістаў загінула 48 чалавек, пацярпела каля 300.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239