Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/07/10/911428_123456/
Дата раздрукоўкі: 13.07.2020 23:39
10.07.2017 18:09 Грамадства

У Баранавічах праводзіцца праверка па факце траўмавання траіх дзяцей

Мінск, 10 ліпеня. Баранавіцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце траўмавання траіх дзяцей.

Як паведамілі ва ўпраўленні СК па Брэсцкай вобласці, папярэдне ўстаноўлена, што 8 ліпеня чацвёра школьнікаў палілі вогнішча ў памяшканні недабудаванага магазіна. Калі полымя пачало згасаць, для падтрымання агню яны выкарыстоўвалі знойдзены там аэразольны балончык. У выніку ўпырску яго змесціва ў вогнішча трое школьнікаў атрымалі тэрмічныя апёкі, з якімі былі дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя.

Следчымі сумесна з экспертамі ДКСЭ і супрацоўнікамі міліцыі праводзіцца агляд месца здарэння. Прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы для ўстанаўлення ступені цяжкасці атрыманых пашкоджанняў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239