Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/07/10/911459_123456/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 04:13
10.07.2017 20:24 Палітыка, Культура

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага мастака СССР Іллі Глазунова

Мінск, 10 ліпеня. У сувязі са смерцю народнага мастака СССР Іллі Глазунова Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні яго родным і блізкім.

Савецкі і расійскі жывапісец памёр 9 ліпеня ў Маскве на 88-м годзе жыцця.

"Прыміце мае глыбокія спачуванні ў сувязі з адыходам з жыцця выдатнага мастака, педагога, грамадскага дзеяча і цудоўнага чалавека", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта Беларусі.

Беларускі афіцыйны лідар адзначыў, што Ілля Глазуноў "пражыў яркае і насычанае жыццё, дасягнуў сапраўдных прафесійных вышыняў і ўпісаў незабыўную старонку ў гісторыю сучаснага выяўленчага мастацтва".

"Яго творчасць атрымала ўсенародную любоў і павагу калег. Ён выхаваў некалькі пакаленняў маладых мастакоў і быў прыкладам самаадданага служэння сваёй Радзіме", — гаворыцца ў спачуванні.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239