Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/07/11/911502_447856/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 00:25
11.07.2017 11:32 Грамадства

У выніку падзення вежавага крана на вуліцы Аэрадромная ў Мінску сур'ёзна пацярпеў рабочы

Мінск, 11 ліпеня. У Мінску ў выніку падзення вежавага крана сур'ёзна пацярпеў кранаўшчык.

Як паведаміла Мінскае гарадское ўпраўленне МНС, 11 ліпеня ў 9.45 на нумар 101 паступіла паведамленне пра падзенне крана на вуліцы Аэрадромная. Высветлілася, што пры падыманні арматуры вагой прыблізна 100 кг кран упаў на тэрыторыю суседняга дома, які будуецца. У кабіне крана знаходзіўся машыніст 1986 года нараджэння. У выніку падзення з вышыні 44 метраў ён атрымаў цяжкія спалучаныя траўмы. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі даставіла яго ў бальніцу.

Дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася. На месцы вядуцца аварыйныя і аднаўленчыя работы.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239