Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/07/12/911585_911586/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 04:08
12.07.2017 07:05 Палітыка, Эканоміка

Пачынаецца візіт у Беларусь прэзідэнта Малдовы

Мінск, 12 ліпеня. Ігар Дадон наведае Беларусь 12—14 ліпеня. Гэта яго першы прыезд у краіну ў якасці прэзідэнта Малдовы.
Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта Беларусі, 13 ліпеня ў Віцебску адбудзецца сустрэча Дадона з Аляксандрам Лукашэнка. Кіраўнікі краін "плануюць абмеркаваць увесь спектр беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва ў палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сферах".

У той жа дзень Ігар Дадон возьме ўдзел у адкрыцці XXVI Міжнароднага фестываля "Славянскі базар у Віцебску".

По звестках пасольства Рэспублікі Малдова ў Мінску, Дадон плануе сустрэцца з малдаўскай дыяспарай, а таксама наведаць шэраг прадпрыемстваў, у тым ліку Мінскі трактарны завод, "Белкамунмаш", музей Вялікай Айчыннай вайны, СТАА Fortex (Віцебск), некалькі вицебскіх музеяў.
br />
Наведаць Беларусь Ігара Дадона, абранага прэзідэнтам Малдовы ў лістападзе 2016 года, запрасіў Аляксандр Лукашэнка. Запрашэнне было перададзена Дадону падчас наведвання Малдовы беларускай урадавай дэлегацыяй на чале з віцэ-прэм`ерам Міхаілам Русым у снежні мінулага года.

Прыняўшы запрашэнне, Дадон тады заявіў, што Беларусь на чале з Лукашэнкам з`яўляецца прыкладам для Малдовы. "Вашай краіне ўдалося не толькі захаваць усё лепшае ў сацыяльна-эканамічным плане, што было ў СССР, але і прымножыць і развіць мадэлі ў новых, вельмі складаных рэаліях", — цытавалі Дадона СМІ.

Папярэдні візіт прэзідэнта Малдовы ў Беларусь адбыўся ў ліпені 2015 года — тады кіраўніком гэтай дзяржавы быў Мікалай Цімофці. Аляксандр Лукашэнка апошні раз быў у Малдове з афіцыйным візітам у верасні 2014 года.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239