Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/07/12/911668_789954/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 01:16
12.07.2017 09:02 Грамадства

З-за навальніцы ў Мінскай вобласці зафіксаваныя адключэнні электрычнасці ў 65 населеных пунктах

Мінск, 12 ліпеня. У выніку праходжання навальнічнага фронту 11 ліпеня па тэрыторыі Мінскай вобласці зафіксаваныя адключэнні электразабеспячэння ў 65 населеных пунктах Клецкага, Уздзенскага, Дзяржынскага, Любанскага, Стаўбцоўскага, Пухавіцкага, Капыльскага, Слуцкага і Нясвіжскага раёнаў, паведамляе абласное ўпраўленне МНС.

Без электрычнасці заставаліся 4.693 жылыя дамы (8.850 жыхароў), 21 малочна-таварная ферма, цялятнік, 270 трансфарматарных падстанцый.

На 6.00 12 чэрвеня без электразабеспячэння заставаліся 10 населеных пунктаў — у Слуцкім (2), Капыльскім (2), Пухавіцкім (5) і Любанскім (1) раёнах.

У МНС паведамляюць, што пасля праходжання моцнага ветру па тэрыторыі Мінскай вобласці 20 і 29 чэрвеня не адноўлены дахі трох сельскагаспадарчых будынкаў у Слуцкім раёне і трох (з іх адна МТФ) — у Нясвіжскім. Для аднаўлення дахаў неабходна 2.426 лістоў шыферу. За дзяжурныя суткі адноўленыя дахі дзвюх МТФ у Слуцкім раёне.

У прыродных экасістэмах пажараў не зарэгістравана. З пачатку года зарэгістравана 457 узгаранняў сухой расліннасці, 15 лясных і 13 тарфяных пажараў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239