Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/07/12/911674_478569/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 04:30
12.07.2017 09:25 Грамадства

Згодна са звесткамі МНС, у выніку праходжання навальнічнага фронту пацярпелі дзевяць населеных пунктаў

Мінск, 12 ліпеня. Паводле аператыўных звестак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі, у выніку праходжання 11 ліпеня навальнічнага фронту з парывамі ветру да 18 м/с пацярпелі дзевяць населеных пунктаў у чатырох раёнах Брэсцкай вобласці. Пашкоджаныя дахі трох жылых дамоў і 21 сельскагаспадарчага будынка. Зафіксаваныя 18 выпадкаў падзення дрэў — у Брэсцкай (6), Гродзенскай (7) і Магілёўскай (5) абласцях.

У выніку моцных дажджоў у Гродзенскай вобласці былі падтопленыя 13 жылых дамоў, дзіцячы сад, 53 прыватныя падворкі. Ля вёскі Новае Сяло ў Ваўкавыскім раёне размыты ўчастак дарожнага палатна.

Пацярпелых няма. Работнікамі МНС і іншых арганізацый праводзіліся работы па распілоўцы і прыборцы паваленых дрэў, ліквідацыі наступстваў падтаплення. Вядуцца аднаўленчыя работы.

Згодна са звесткамі ДВА "Белэнерга", на працягу сутак на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне 333 населеных пунктаў. Адключэнні аператыўна ўстараняюцца аварыйнымі брыгадамі. Па стане на 6.00 12 чэрвеня заставаліся без электразабеспячэння 26 населеных пунктаў — у Брэсцкай (14), Мінскай (10) і Магілёўскай (2) абласцях.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239