Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/07/12/911724_911725/
Дата раздрукоўкі: 13.07.2020 23:31
12.07.2017 13:15 Грамадства

Мытнікі спынілі тры спробы перасылкі псіхатропаў на адрас жыхара Мінска

Мінск, 12 ліпеня. Супрацоўнікі мытні "Мінск-2" і Мінскай рэгіянальнай мытні спынілі тры спробы незаконнай перасылкі на адрас аднаго атрымальніка 600 таблетак, якія змяшчаюць псіхатропнае рэчыва.

Як паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі, пры правядзенні мытнага кантролю ў міжнародных паштовых адпраўленнях, два з якіх былі з Індыі, а яшчэ адно — з Германіі, на адрас жыхара Мінска мытнікі выявілі незадэклараваныя таблеткі Modalert 200. Эксперты мытнай лабараторыі і Дзяржкамітэта судовых экспертыз ўстанавілі , што гэты лекавы прэпарат утрымлівае небяспечнае псіхатропнае рэчыва мадафініл.

Як паказалі далейшыя праверачныя мерапрыемствы, урачэбнае прызначэнне для спажывання гэтага прэпарата ў атрымальніка адпраўлення адсутнічала. Патлумачыць мэту набыцця таблетак мінчанін адмовіўся.

Па фактах незаконнага перамяшчэння праз мытную мяжу ЕАЭС лекавых прэпаратаў, якія змяшчаюць псіхатропнае рэчыва, мытняй "Мінск-2" і Мінскай рэгіянальнай мытняй распачаты справы ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 328-1 КК.

Паводле дадзеных ДМК, усяго ў першым паўгоддзі 2017 года беларускімі мытнікамі спынена 215 фактаў кантрабанды наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239