Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/07/21/912941_456922/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 15:27
21.07.2017 13:47 Эканоміка, Фінансы

Курс еўра вырас перад выхаднымі на таргах БВФБ

Мінск, 21 ліпеня. На Беларускай валютна-фондавай біржы 21 ліпеня беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля і аслабеў — да еўра.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0141 рубля (0,63%) і склаў 2,2534 рубля.

Курс долара зменшыўся на 0,0114 рубля (0,59%) да 1,9351 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0079 рубля (0,24%) і склаў 3,2849 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Сёння раніцай кошт вераснёўскіх ф'ючарсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent вырас на 0,3% да 49,45 долара за бараль, кошт нафты WTI павялічыўся на 0,23% да 47,03 долара.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, знізіўся на 14,98 капейкі і склаў 58,9325 рубля.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239