Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/07/21/912944_445566/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 15:34
21.07.2017 14:00 Грамадства

У выхадныя дні сіноптыкі прагназуюць цёплае з навальнічнымі дажджамі надвор'е

Мінск, 21 ліпеня. На выхадныя дні сіноптыкі прагназуюць цёплае з навальнічнымі дажджамі надвор'е.

"Лета пакуль не часта цешыла нас цяплом, большую частку ліпеня ўтрымлівалася халаднаватае надвор'е, тэмпературны фон за дзве дэкады ліпеня апынуўся на 1-2°С ніжэйшым за кліматычную норму, — адзначыла намеснік начальніка службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова. — У найбліжэйшыя дні чакаецца па-летняму цёплае надвор'е, тэмпературны фон будзе цалкам адпавядаць ліпеньскім значэнням, але надвор'е будзе няўстойлівае, і без летніх навальнічных дажджоў не абыдзецца".

У суботу, 22 ліпеня, ноччу і раніцай па паўднёвай палове Беларусі франтальныя падзелы абумовяць дажджы, у многіх раёнах Брэсцкай, Гомельскай і месцамі па поўдні Мінскай вобласці навальніцы і моцныя дажджы. Днём уплыў франтоў адаб'ецца толькі па паўднёвым усходзе краіны, і там не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў. На астатняй тэрыторыі краіны ў вобласці павышанага ціску будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 10°С па поўначы да плюс 18°С па поўдні, днём плюс 20—26°С.

У нядзелю, 23 ліпеня, умовы надвор'я будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага ціску, чакаецца пераважна без ападкаў, толькі днём па паўднёвым захадзе краіны ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра ўначы плюс 8—14°С, па паўднёвым захадзе краіны плюс 15—16°С, днём паветра прагрэецца да плюс 21—28°С.

У панядзелак, 24 ліпеня, чакаецца цёплае няўстойлівае надвор'е. Ноччу пераважна па заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 10—17°С, па паўднёвым захадзе плюс 18—19°С, днём плюс 22—29°С.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239