Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/07/21/912981_558899/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 15:08
21.07.2017 15:23 Палітыка, Грамадства

98-гадовы прэзідэнт Акадэміі навук Украіны Барыс Патон страціў прытомнасць падчас выступу Лукашэнкі паводле вынікаў перамоў з Парашэнкам

Мінск, 21 ліпеня. 98-гадовы прэзідэнт Акадэміі навук Украіны Барыс Патон страціў прытомнасць падчас выступу Аляксандра Лукашэнкі паводле вынікаў перамоў з Пятром Парашэнкам 21 ліпеня ў Кіеве. Пра гэта паведаміў украінскі тэлеканал 112.ua, які вёў прамую прамую трасляцыю цырымоніі.

Пасля паўхвіліннага замяшання група ўкраінскіх чыноўнікаў ўзняла вучонага на рукі і вынесла з залы.

Яшчэ адзін інцыдэнт здарыўся падчас цырымоніі падпісання дакументаў паводле вынікаў беларуска-ўкраінскіх перамоў у прысутнасці Лукашэнкі і Парашэнкі — дзяўчына з надпісам "Жыве Беларусь" на грудзях выбегла топлес перад тэлекамерамі. Яна таксама выкрыквала: "Жыве Беларусь!" Ахова вывела дзяўчыну з залы.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239