Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/07/26/913455_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.06.2019 02:16
26.07.2017 13:58 Палітыка, Грамадства

Беларусь і ПАР абмеркавалі пытанні спрашчэння візавага рэжыму

Мінск, 26 ліпеня. Беларусь і ПАР абмеркавалі пытанні спрашчэння візавага рэжыму.

Як паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, гэтая тэма ўзгадвалася 25 ліпеня на сустрэчы пасла Беларусі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы Андрэя Молчана з намеснікам генеральнага дырэктара Міністэрства ўнутраных спраў гэтай краіны Джэксанам Макеем, а таксама кіраўніцтвам консульскага дэпартамента і кіраўніцтва двухбаковых адносінаў МЗС.

"Падчас перагавораў падрабязна абмеркаваны комплекс візава-міграцыйных пытанняў, варыянты ўзаемнага спрашчэння візавага рэжыму паміж Беларуссю і ПАР, перспектывы наладжвання двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з незаконнай міграцыяй", — гаворыцца ў паведамленні дыппрадстаўніцтва.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН