Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/07/27/913717_445566/
Дата раздрукоўкі: 24.01.2020 18:04
27.07.2017 22:13 Грамадства

Затрыманая кіраўнік турагенцтва "Каліпса Тур"

Мінск, 27 ліпеня. Паводле падазрэння ў здзяйсненні махлярства ў асабліва буйным памеры ў Мінску затрыманая кіраўнік ТАА "Каліпса Тур". Справа распачатая на падставе ч. 4 арт. 209 КК паводле матэрыялаў Кастрычніцкага РУУС Мінска, паведаміла вечарам 27 ліпеня ў сацыяльнай сетцы Facebook афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Згодна з папярэдняй інфармацыяй, у выніку маніпуляцый з продажам тураў кіраўнік завалодала грашыма грамадзян. Цяпер з затрыманай працуюць сталічныя следчыя, напісала Ганчарова.

У пачатку ліпеня ў Кастрычніцкае РУУС Мінска звярнуліся грамадзяне з заявамі аб тым, што ТАА "Каліпса Тур" і ІП Борзды Е. Г. аказваюць няякасныя турыстычныя паслугі ў выглядзе продажу пуцёвак у Іспанію, Грэцыю, Егіпет, Турцыю, Чэхію, Балгарыю і на Кіпр . Зафіксаваныя выпадкі неаказання гэтых паслуг. У міліцыі было зарэгістравана не менш як 70 заяў. Пацярпелыя сцвярджалі, што за туры была ўнесеная перадаплата, але паездкі не адбыліся. Людзі ўпэўненыя, што іх падманулі, патрабуюць вяртання грошай.

18 ліпеня дырэктар туркампаніі Юлія Антаневіч заявіла ў інтэрв`ю тэлеканалу "Беларусь 1": "Так склалася, што людзі прыйшлі ў адзін і той жа час, узнялі шум. На наступны дзень у нас у офісе сабраліся прыкладна 20 чалавек, якія захацелі скасаваць дагаворы. Натуральна, скасаваць дамову і выплаціць грошы ў адну секунду мы не можам. Таму мы і сказалі, што нічога не можам зрабіць, звяртайцеся ў міліцыю. Вось людзі і пачалі 5 і 6 ліпеня падаваць заявы. У далейшым усе нашы заяўкі былі ануляваныя, цяпер ад нас ніхто вылятаць не можа".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН