Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/07/27/eu_eu_913551_913552/
Дата раздрукоўкі: 23.08.2019 12:30
27.07.2017 12:20 Эканоміка, Беларусь — Eўрасаюз

На таргах Беларускай універсальнай таварнай біржы было рэалізавана ў ЕC лесапрадукцыі больш чым на 11 млн еўра

Мінск, 27 ліпеня. Звыш 1,4 млн еўра дадатковай выручкі атрымалі беларускія экспарцёры па выніках таргоў лесапрадукцыяй, якія адбыліся 26 ліпеня ў ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" (БУТБ), паведамілі БелаПАН у прэс-службе біржы.

У таргах удзельнічалі 27 пакупнікоў з краін Еўрапейскага саюза, якія набылі ўвесь выстаўлены на продаж рэсурс — 280 тыс. куб. м круглай драўніны. Гэта першы выпадак за ўсю гісторыю біржавых таргоў лесаматэрыяламі, калі за адну гандлёвую сесію выкуплены ўвесь даступны для рэалізацыі аб'ём.

Усяго ў ходзе таргоў ажыццёўлена 38 здзелак на агульную суму 11,2 млн еўра, пры гэтым у выніку канкурэнцыі паміж пакупнікамі павелічэнне цаны па асобных здзелках дасягала 30%.

Лесапрадукцыя з'яўляецца адной з найважнейшых груп тавараў, што рэалізуюцца на біржавых таргах. Яе ўдзельная вага ў сукупным экспарце тавараў праз біржу па выніках першага паўгоддзя 2017 года склала больш за 70%. За гэты перыяд заключаны 3.372 экспартныя здзелкі на 124 млн еўра.

Па стане на 1 ліпеня на БУТБ акрэдытаваныя 17.892 кампаніі, уключаючы 3.717 нерэзідэнтаў з 59 краін. Агульная сума біржавых здзелак, заключаных у студзені—чэрвені 2017 года, склала 1,5 млрд рублёў, на 36% больш, чым у студзені—чэрвені мінулага года.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН