Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/07/31/914115_914116/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 09:37
31.07.2017 15:46 Эканоміка, Фінансы

Беларусь 1 жніўня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Мінск, 31 ліпеня. Беларусь 1 жніўня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне замацавана ў пастанове Савета міністраў ад 28 ліпеня № 565, паведаміла прэс-служба ўрада.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту зніжана з 80,9 да 74,4 долара за тону. Пошліна на прамагонны бензін — з 44,4 да 40,9 долара за тону, на таварныя бензіны — з 24,2 да 22,3 долара за тону.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе 22,3 долара за тону (раней — 24,2). Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, былі павышаны 1 чэрвеня.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239