Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/07/31/914179_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 10:55
31.07.2017 19:31 Эканоміка, Грамадства

Лукашэнка правядзе селектарную нараду па пытаннях збору ўраджаю

Мінск, 31 ліпеня. Аляксандр Лукашэнка 2 жніўня правядзе Рэспубліканскую селектарную нараду па пытаннях збору ўраджаю ў 2017 годзе, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

"Асаблівая ўвага да цяперашняй уборачнай кампаніі выкліканая тым, што на яе маюць уплыў няўстойлівыя ўмовы надвор'я. Таму кантроль за правядзеннем палявых работ, вынік якіх уплывае на стан эканамічнай і харчовай бяспекі дзяржавы, вядзецца на вышэйшым узроўні", — адзначаецца ў рэлізе.

На селектарнай нарадзе плануецца "падрабязна абмеркаваць ход уборачнай кампаніі, у тым ліку падыходы па забеспячэнні максімальнай захаванасці ўраджаю, пытанні рэсурснага і тэхнічнага абуладкавання сельгасарганізацый". Пра стан спраў праінфармуюць кіраўнікі рэгіёнаў, якія падчас правядзення мерапрыемства "будуць знаходзіцца на прамой сувязі".

На мінулым тыдні Лукашэнка даручыў сілавікам кантраляваць уборку ўраджаю. Апошнюю селектарную нараду па пытаннях збору ўраджаю ён правёў 7 жніўня 2012 года.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239