Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/01/914207_114477/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 00:13
01.08.2017 09:00 Палітыка

Лукашэнка — Сі Цзіньпіну: Ваеннае ўзаемадзеянне Беларусі і Кітая з`яўляецца ўзорам узаемавыгаднага супрацоўніцтва

Мінск, 1 жніўня. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніка КНР, старшыню Цэнтральнага ваеннага савета Сі Цзіньпіна з 90-годдзем стварэння Народна-вызваленчай арміі Кітая.

Як адзначыў беларускі афіцыйны лідар, Узброеныя сілы Кітая "ў зацятых бітвах доблесна адстаялі незалежнасць сваёй дзяржавы і свабоду кітайскага народа".

"Ганаруся, што абаронцы нашых краін аказвалі узаемную дапамогу ў барацьбе з сусветным фашызмам і мілітарызмам. У часцях Савецкай арміі, якія ўдзельнічалі ў баях за Ухань і пры вызваленні паўночнага ўсходу Кітая, служыла шмат беларусаў. Многія з іх былі ўдастоеныя звання Героя Савецкага Саюза. Разам з кітайскім народам яны зрабілі свой унёсак у абарону міру", — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка адзначыў, што ўзаемадзеянне Беларусі і Кітая ў ваеннай і ваенна-тэхнічнай галінах з`яўляецца ўзорам узаемавыгаднага супрацоўніцтва, якое мае даверны ўсебаковы стратэгічны характар.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239