Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/01/914214_112233/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 03:02
01.08.2017 10:27 Грамадства

У Браслаўскім раёне ад удару маланкі загінула 39-гадовая мінчанка

Мінск, 1 жніўня. У Браслаўскім раёне ад удару маланкі загінула 39-гадовая жыхарка Мінска.

Паведамленне пра гібель жанчыны блізу вёскі Кезікі Плюскага сельсавета паступіла ратавальнікам 31 ліпеня ў 16.45.

Як паведаміла прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, некалькі сем'яў з Мінска адпачывалі ў нацыянальным парку "Браслаўскія азёры", на беразе возера Струста. Адпачывальнікі пасля купання ў возеры накіраваліся ў палатку, бо пачаўся моцны вецер і дождж. Калі дзве жанчыны праходзілі ля высокай хвоі, ударыла маланка.

Паводле слоў відавочцаў, верхняя частка маланкі ўдарыла ў верхавіну хвоі і ссекла сук, а ніжняя — у спіну 39-гадовай жанчыны. Яна ўпала, і на ёй загарэлася адзенне. Кранула маланка і другую адпачывальніцу, якая ішла побач. Сябры сталі аказваць дапамогу, але ўдалося выратаваць толькі жанчыну, якая ішла ззаду, паведамілі ў МНС.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239