Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/01/914222_445569/
Дата раздрукоўкі: 01.12.2020 05:40
01.08.2017 11:19 Палітыка

Лукашэнка: Беларусь і Кітай выйшлі на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень партнёрства

Мінск, 1 жніўня. Беларусь і Кітай выйшлі на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень партнёрства, заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 жніўня на сустрэчы са старшынёй Камітэта па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржаўным савеце КНР Сяо Яцынам, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

"Жалезныя браты" і "сяброўства ў любое надвор'е" — гэта ёмістыя паняцці, тэрміны, якія шчыльна ўвайшлі ў лексікон нашых узаемаадносін", — падкрэсліў афіцыйны беларускі лідар.

Лукашэнка адзначыў, што Кітай з'яўляецца стратэгічным партнёрам Беларусі. "Аснова супрацоўніцтва дзвюх краін — сяброўства і ўзаемаразуменне, падтрымка на двухбаковых і шматбаковых пляцоўках", — сказаў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, 2017 год асаблівы для двухбаковых сувязяў. Беларусь і Кітай адзначаюць 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. "Да гэтай даты мы падышлі з высокай інтэнсіўнасцю кантактаў, сумесных мерапрыемстваў, выйшлі на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень партнёрства паміж Мінскам і Пекінам", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка падкрэсліў: усе гэтыя 25 гадоў супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем развівалася на яго вачах і пры непасрэдным удзеле. "Я ніколі не мог падумаць 25 гадоў таму, што мы зможам мець такія адносіны з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Я рады, што ў нас выбудаваліся такія адносіны з Вялікім Кітаем", — заявіў ён.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239