Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/01/914254_456985/
Дата раздрукоўкі: 01.12.2020 05:14
01.08.2017 13:57 Грамадства

У сямі зонах Мінска выяўленыя іксодавыя кляшчы

Мінск, 1 жніўня. У розных частках Мінска выяўленыя іксодавыя кляшчы, паведаміла санітарна-эпідэміялагічная служба сталіцы.

Кляшчы выяўленыя падчас абследавання паркаў, сквераў, дзіцячых летніх аздараўленчых устаноў, а таксама прыгарадных зон масавага адпачынку насельніцтва.

На 1 жніўня ў сталіцы выяўленыя сем патэнцыйна небяспечных зон пасялення кляшчоў: лесапаркавая зона адпачынку Дразды, лесапалосы па вуліцах Цікоцкага, Каліноўскага, Фогеля, Капіевіча, Сцяпянскі і Сляпянскі лясныя масівы, лес у Дражні.

У пачатку года эпідэміёлагі папярэджвалі аб ранняй актыўнасці кляшчоў у Беларусі — першыя ўкусы былі зарэгістраваныя яшчэ ў канцы лютага ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці.

На тэрыторыі Беларусі жыве 12 відаў іксодавых кляшчоў, на людзей нападаюць звычайна два віды. Штогод у краіне на клешчавы энцэфаліт хварэюць прыблізна 100 чалавек, лайм-барэліёзам — больш за 1 тыс. чалавек. Летась, як паказалі энтамалагічныя даследаванні, колькасць кляшчоў у беларускай прыродзе вырасла амаль на траціну.

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, перыяд актыўнасці іксодавых кляшчоў у Беларусі пачынаецца вясной і доўжыцца да глыбокай восені. Максімальная іх колькасць назіраецца ў першай палове лета, у маі—чэрвені, а затым колькасць ідзе на спад.

Месцамі найбольшай канцэнтрацыі кляшчоў з'яўляюцца зацененыя ліставыя і змешаныя лясы, з густым травастоем, прасекі, лесапалосы, узлескі. Заражэнне клешчавым энцэфалітам і хваробай Лайма адбываецца ў асноўным у перыяды масавага адпачынку, збору ягад і грыбоў у лясной зоне. Згодна са звесткамі 2016 года, 53,6% клешчавых укусаў адбылося ў лясной зоне.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239