Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/02/914373_447856/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 01:03
02.08.2017 11:22 Эканоміка

Лукашэнка даў старшыням райвыканкамаў "самыя шырокія паўнамоцтвы" на перыяд уборкі ўраджаю

Мінск, 2 жніўня. Аляксандр Лукашэнка даў старшыням райвыканкамаў "самыя шырокія паўнамоцтвы на перыяд уборачнай кампаніі". Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 2 жніўня на рэспубліканскай селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі ўраджаю.

"Асабліва хачу падкрэсліць, я хачу, каб гэта засвоілі ўсе, і перш за ўсё тыя, каму я адрасую гэты тэзіс: рашэнні старшыні райвыканкама да 1 кастрычніка 2017 года, звязаныя з уборачнай кампаніяй, канчатковыя і абскарджанню не падлягаюць, — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта. — Калі старшыні райвыканкама трэба зрабіць тыя ці іншыя дзеянні, значыць, ён іх будзе рабіць. Ніхто не мае права ўмешвацца ў яго распарадча-арганізацыйныя функцыі. Паправіць яго можа, калі ён пагодзіцца, толькі губернатар. Я гэта кажу для таго, каб потым не было спасылак, што ў некага не хапіла паўнамоцтваў, каб убраць хлеб".

Паводле слоў Лукашэнкі, у кожным раёне ёсць тры-чатыры праблемныя гаспадаркі. "Вось займайцеся імі. Не трэба боўтацца па раёне і рабіць выгляд, што вы нешта кантралюеце. Едзьце туды, дзе вы патрэбныя. Вось за гэтыя тры гаспадаркі персанальную адказнасць нясе старшыня райвыканкама. Таму яму дадзеныя ўсе паўнамоцтвы. Дзейнічайце, улада ў вашых руках", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239