Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/02/914377_147875/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 00:38
02.08.2017 11:42 Грамадства

Дзяржава акажа падтрымку маладым і шматдзетным сем`ям, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і ўзялi крэдыты на жыллё да 6 жніўня гэтага года

Мінск, 2 жніўня. Маладыя і шматдзетныя сем`і, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, будуюць жыллё і заключылі ў гэтых мэтах да 6 жніўня 2017 года ўключна крэдытныя дагаворы на атрыманне камерцыйных (няльготных) крэдытаў, змогуць скарыстацца фінансавай падтрымкай дзяржавы. Гэта прадугледжана ўказам прэзідэнта № 274 ад 2 жніўня. Дакумент уносіць змены ва ўказ № 240 "Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў", падпісаны Лукашэнкам 4 ліпеня 2017 года.

Падтрымка маладым і шматдзетным сем`ям будзе аказвацца на падставе ўказа № 585 "Аб даванні маладым і шматдзетным сем`ям фінансавай падтрымкі дзяржавы" ад 22 лістапада 2007 года. "На гэтую дзяржаўную падтрымку ў цэлым па краіне могуць разлічваць 2.814 маладых і 148 шматдзетных сем`яў", — паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239