Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/02/914394_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.03.2019 05:10
02.08.2017 13:03 Грамадства

Чатыры чалавекі пацярпелі ў ДТЗ у Магілёўскім раёне

Магілёў, 2 жніўня. Чатыры чалавекі шпіталізаваныя ў выніку сутыкнення легкавой машыны і вялікагрузнага аўтамабіля пад Магілёвам.

Паводле інфармацыі Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, дарожная аварыя здарылася 1 жніўня прыблізна ў 11.00 каля вёскі Ільінка. У легкавым аўтамабілі Ford Mondeo, які сутыкнуўся з вялікагрузам Mercedes-Benz Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі, знаходзіліся кіроўца (1984 г. н.), яго жонка (1986 г. н.), дачка (2007 г. н.) і сын (2014 г. н.).

Жонку кіроўцы ратавальнікам прыйшлося даставаць з аўтамабіля пры дапамозе гідраўлічнай аварыйна-выратавальнай прылады. З траўмамі рознай ступені цяжару жанчына дастаўленая ў Магілёўскую гарадскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. У гэты ж шпіталь для абследавання шпіталізаваны яе муж-кіроўца і дзеці. Вадзіцель Mercedes-Benz не пацярпеў.

Абставіны ДТЗ высвятляюць супрацоўнікі ДАІ Магілёўскага РАУС.
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН