Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/03/914529_447785/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 15:58
03.08.2017 10:35 Грамадства

З-за дрэннага надвор'я на працягу сутак парушалася энергазабеспячэнне 519 населеных пунктаў

Мінск, 3 жніўня. З-за дрэннага надвор'я на працягу апошніх сутак парушалася энергазабеспячэнне 519 населеных пунктаў і 57 сельскагаспадарчых будынкаў, паведаміла МНС са спасылкай на "Белэнерга".

Паводле аператыўных звестак, падчас праходжання навальнічнага фронту з парывамі ветру да 23 м/с пацярпелі 24 населеных пункта ў дзевяці раёнах Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Пашкоджаныя дахі 19 жылых дамоў, трох вытворчых і 28 сельскагаспадарчых будынкаў. Зафіксаваныя 14 выпадкаў падзення дрэў, у выніку чаго пашкоджаныя пяць легкавых аўтамабіляў.

У 15.13 2 жніўня паступіла паведамленне пра падзенне дрэва на мікрааўтобус (унутры знаходзіліся двое дарослых і пяцёра дзяцей) ля вёскі Кобузі Вілейскага раёна Мінскай вобласці. У выніку загінула дзяўчынка 2006 года нараджэння.

У 19.30 паступіла інфармацыя аб пашкоджанні лесу на плошчы 30 га ля вёскі Зайцы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.

На 6.00 3 жніўня заставаліся без электразабеспячэння 16 населеных пунктаў.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239