Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/04/914682_914683/
Дата раздрукоўкі: 13.07.2020 22:42
04.08.2017 13:34 Эканоміка, Фінансы

Курсы долара ЗША і еўра знізіліся напярэдадні выхадных на таргах БВФБ

Мінск, 4 жніўня. На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 4 жніўня беларускі рубель умацаваўся да еўра і долара ЗША.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0012 рубля (0,05%) і склаў 2,3157.

Курс долара знізіўся на 0,0073 рубля (0,37%) да 1,9495.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0106 рубля (0,33%) і склаў 3,2331 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сёння раніцай кошт кастрычніцкіх ф'ючарсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent зніжаўся на 0,17% — да 51,92 долара за бараль. Цана вераснёўскіх ф'ючарсаў на нафту маркі WTI памяншалася на 0,16% — да 48,95 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, панізіўся на 0,4222 рубля і склаў 60,3281 рубля.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239