Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/04/914725_914726/
Дата раздрукоўкі: 26.11.2020 01:53
04.08.2017 16:46 Грамадства

Кожнае трэцяе цяжкае злачынства ў Мінскай вобласці ўчыняецца ў стане алкагольнага ап'янення

Мінск, 4 жніўня. У 2017 годзе ў Мінскай вобласці знізілася колькасць забойстваў і цяжкіх цялесных пашкоджанняў, але па-ранейшаму актуальная праблема з алкагалізмам.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Мінскага аблвыканкама, за сем месяцаў 2017 года ўчынены 43 забойствы (у 2016 годзе за той жа перыяд — 44), зафіксавана 74 факты нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў (82).

Значная колькасць злачынстваў на рахунку тых, хто вядзе асацыяльны лад жыцця (63%) і злоўжывае спіртным (каля 30%).

Занепакоенасць міліцыі выклікае і тое, што цяжкія злачынствы ўчыняюць аграрнікі, у тым ліку на працоўным месцы.

"З улікам уборачнай кампаніі пытанне становіцца яшчэ больш актуальным, — адзначаюць у прэс-службе. — У гэтай сувязі міліцыя праводзіць комплекс мэтавых мерапрыемстваў па папярэджанні асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў супраць асобы".

У жніўні праваахоўнікі прааналізуюць прычыны, умовы і рызыкі ўчынення забойстваў і цяжкіх цялесных пашкоджанняў, а таксама возьмуць на кантроль судзімых за гэтыя злачынствы.
Адар'я Гуштын, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239