Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/05/914778/
Дата раздрукоўкі: 26.11.2020 02:04
05.08.2017 14:04 Грамадства

Супрацоўнікі МНС у Іўі выратавалі п'янага інваліда, які тануў у сажалцы

Мінск, 5 жніўня. Супрацоўнікі МНС у Іўі выратавалі мясцовага жыхара, які тануў у сажалцы.

Як паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, паведамленне пра тое, што ў вадаёме на вуліцы К.Маркса тоне чалавек, паступіла ў экстранныя службы 4 жніўня ў 22.12.

Работнікі МНС выратавалі мужчыну, інваліда 2-й групы, які з дыягназам "пераахаладжэнне, стан алкагольнага ап'янення" шпіталізаваны.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239